ТО́РЫЕВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні для прамысл. здабычы торыю. Вядома больш за 120 торыевых і торыйзмяшчальных мінералаў. Гал. прамысл. мінералы: манацыт (3,5—10% ThO2), тарыт (да 77%), тарыяніт (45—93%). Гал. крыніца торыю — манацытавыя прыбярэжна-марскія россыпы. Т.р. пераважна комплексныя, маюць у сабе рэдказямельныя элементы, уран, ніобій, тытан, цырконій і інш. Торый здабываецца таксама спадарожна з уранавых руд і руд інш. металаў. Паходжанне эндагеннае (радовішчы карбанатытавыя, пегматытавыя, гідратэрмальныя і інш.), экзагеннае (россыпы) і метамарфагеннае. Радовішчы ў Індыі, Бразіліі, Інданезіі, Аўстраліі, ЗША, Расіі і інш.

т. 15, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)